Праваабаронца «Вясны» Андрэй Палуда пакінуў Беларусь

Праваабаронца «Вясны» і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда пакінуў Беларусь.

05.08.2021 / 13:38

У дадзены момант ён знаходзіцца ў адной з еўрапейскіх краін, паведамляе «Вясна».

14 ліпеня Андрэй меў адразу два ператрусы (дома і на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў»), допыт у СК і затрыманне.

Праваабаронца правёў 72 гадзіны ў Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна — ён мае статус падазраванага па крымінальнай справе, распачатай у дачыненні да ПЦ «Вясна» — а затым быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Nashaniva.com