Польскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 62 мігрантаў

Польскія памежнікі ў сераду, 4 жніўня, затрымалі 62 мігрантаў, якія нелегальна перайшлі беларуска-польскую мяжу, паведамляецца на сайце Падляшскага памежнага аддзела.

05.08.2021 / 18:32

Польскія памежнікі затрымалі 4 жніўня 62 чалавек каля польска-беларускай мяжы. Затрымалі 50 грамадзян Ірака, 11 грамадзян Ірана і 1 грамадзяніна Камеруна.

Усе затрыманыя — а гэта 41 мужчына, 8 жанчын і 13 дзяцей — знаходзяцца ў спецыяльным цэнтры для замежнікаў.

Nashaniva.com