МАК пазбавіў акрэдытацый і высылае прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі Артура Шумака і Юрыя Маісевіча

У сераду, 4 жніўня, МАК адкрыў дысцыплінарную справу наконт беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай. Камісія расследавала дзеянні двух членаў беларускай дэлегацыі: прадстаўніка каманды Артура Шумака і галоўнага трэнера лёгкаатлетычнай зборнай Юрыя Маісевіча. У выніку МАК адклікаў акрэдытацыі ў Шумака і Маісевіча, паведамляе Прэсбол.

06.08.2021 / 07:59

Юрый Маісевіч

«У інтарэсах дабрабыту спартсменаў НАК Беларусі, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў Токіа, і ў якасці часовай меры МАК пазбавіў акрэдытацый Артура Шумака і Юрыя Маісевіча. Быў пададзены запыт, каб абодва трэнеры неадкладна пакінулі алімпійскую вёску, і яны гэта зрабілі. Ім будзе дадзена магчымасць быць пачутымі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МАК.