У Літву за мінулыя суткі не пусцілі больш за 100 мігрантаў

За мінулыя суткі ў Літве затрыманыя 2 нелегальныя мігранты, памежнікі развярнулі больш за 100 чалавек, паведамляе Delfi са спасылкай на Дэпартамент статыстыкі і памежную службу ў пятніцу.

06.08.2021 / 09:33

Delfi.lt

Колькасць затрыманых мігрантаў знізілася пасля пастановы міністра ўнутраных спраў Агне Білатайце, якая дазволіла памежнікам разварочваць мігрантаў у бок Беларусі і накіроўваць іх у афіцыйныя пункты памежнага кантролю.

Прадстаўнік Службы аховы дзяржмяжы Рокас Пукінскас пацвердзіў BNS, што за мінулыя суткі памежнікі развярнулі больш за 100 мігрантаў.

Ён адзначыў, што інцыдэнтаў праз разварочванне памежнікамі нелегальных мігрантаў не было.

У Літву праз мяжу з Беларуссю сёлета патрапілі 4112 мігрантаў, пераважна з Ірака, паведамляе Дэпартамент статыстыкі.