Кіраўнік МАК аб сітуацыі з Ціманоўскай: Меры і санкцыі яшчэ могуць быць

Кіраўнік МАК Томас Бах заявіў, што Міжнародны алімпійскі камітэт працягвае расследаваць справу беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай.

06.08.2021 / 10:10

«Яшчэ нічога не скончана. Меры і санкцыі яшчэ могуць прыспець», — заявіў кіраўнік МАК.

Раней стала вядома, што трэнеры зборнай Беларусі Артур Шумак і Юрый Маісевіч часова пазбаўленыя акрэдытацый і выселеныя з Алімпійскай вёскі з-за ўдзелу ў спробе прымусіць лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую вярнуцца ў Беларусь.