Генпракурор Швед звярнуўся да прэм'ер-міністра з просьбай увекавечыць памяць аб ахвярах генацыду

Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед звярнуўся да прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі з просьбай прапрацаваць пытанне аб арганізацыі ўшанавання ахвяр генацыду мірных грамадзян і перапахавання астанкаў «для захавання гістарычнай памяці пра зверствы нацысцкіх злачынцаў на тэрыторыі Беларусі», піша БелТА.

06.08.2021 / 10:39

Генеральная пракуратура ў красавіку 2021 года завяла і расследуе крымінальную справу па факце генацыду насельніцтва Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, ахвярамі злачынстваў фашыстаў і іх памагатых на тэрыторыі сучаснай Беларусі сталі звыш 2 млн чалавек. Больш дакладныя лічбы устанаўліваюцца следствам.