У марафонкі Вольгі Мазуронак пятае месца на Алімпіядзе — і гэты вынік не горшы за медаль

Беларуская марафонка Вольга Мазуронак фінішавала пятай на алімпійскай дыстанцыі, якую пераадолела за 2 гадзіны 29 хвілін 6 секунд. Яна паўтарыла вынік Алімпіяды-2016 у Рыа. 

07.08.2021 / 10:47

Кенійцы Перэс Джэпчырчыр, якая прыбегла першай, спатрэбілася амаль на дзве хвіліны менш — яна перамагла з вынікам 2 гадзіны 27 хвілін 20 секунд. 

Другое месца ў яе суайчынніцы Брыджыт Косгей — 2 гадзіны 27 хвілін 36 секунд. Бронза ў амерыканкі Молі Зайдэль — 2 гадзіны 27 хвілін 46 секунд. 

Яшчэ адна беларуска Ніна Савіна фінішавала 50-й з вынікам 2 гадзіны 38 хвілін 41 секунда. 

Агулам на дыстанцыю выйшла 88 марафонак, 15 зняліся з гонкі: не вытрымалі ўмоваў. 

Nashaniva.com