Са школьнай праграмы па літаратуры прыбралі Святлану Алексіевіч

Са школьнай праграмы па беларускай і рускай літаратуры для 11 класаў прыбралі нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч.

08.08.2021 / 11:01

Яе імя цяпер не згадваецца ў пераліку «рускамоўнай літаратуры Беларусі», а таксама ў раздзеле, прысвечаным сучаснай беларускай літаратуры.

Таксама ў новай праграме па рускай літаратуры адсутнічаюць творы іншага нобелеўскага лаўрэата — Аляксандра Салжаніцына. Яшчэ ў мінулым годзе вывучаўся яго твор «Адзін дзень Івана Дзянісавіча». А яшчэ раней — «Матронін двор».

Nashaniva.com