З 13 жніўня падаражэе праезд на чыгунцы
У сярэднім кошт білетаў на праезд у цягніках міжрэгіянальных, рэгіянальных і гарадскіх ліній павялічыцца на 5-15% у залежнасці ад віду злучэння.
08.08.2021 / 12:51
Пры гэтым фактычнае павелічэнне кошту праезду па канкрэтным маршруце залежыць ад адлегласці перавозкі.
Так, квіткі на цягнікі рэгіянальных ліній бізнэс-класа і міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа ў сярэднім падаражэюць на 5%, у цягніках міжрэгіянальных ліній эканамкласа — на 15%, у цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа — на 10%.