Лукашэнка: я заўсёды трымаю дзяцей падалей ад палітыкі. А як насамрэч?

Старэйшы сын Віктар усё жыццё на дзяржпасадах: працаваў у МЗС, быў памочнікам Лукашэнкі па нацбяспецы, цяпер старшыня Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Дзмітрый Лукашэнка кіруе «Прэзідэнцкім спартыўным клубам», таксама член НАК. 

09.08.2021 / 13:26

А малодшы сын Мікалай усё жыццё побач з бацькам на ўсіх мерапрыемствах: ад міжнародных сустрэч і нарадаў да СІЗА КДБ і бегатні з аўтаматам. 

Тут словы залішнія, глядзіце фота, з кім сустракаўся і дзе бываў школьнік, якога бацька «трымае падалей ад палітыкі».