У Віцебску чатырохгадовы хлопчык выпаў з акна, пакуль п'яная маці спала ў суседнім пакоі

Здарэнне адбылося 8 жніўня. Хлопчык быў дома, застаўся адзін на балконе, а потым зваліўся з 4-га паверха, паведамляе БелТА.

10.08.2021 / 11:59

Гэта ўбачылі прахожыя і выклікалі хуткую дапамогу. Дзіця ў рэанімацыі.

У гэты час 42-гадовая маці спала п'яная ў іншым пакоі. Утрыманне алкаголю ў выдыханым ім паветры склала 2,07 праміле.

У жанчыны трое непаўналетніх дзяцей, сям'я знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У маі ў міліцыю ўжо паступала паведамленне, што хлопчык быў на балконе адзін.

Nashaniva.com