БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Затрыманы адказны сакратар партыі БХД Дзяніс Садоўскі

11.08.2021 / 13:37

Nashaniva.com

Яго затрымалі пры выхадзе з дому, калі ён збіраўся весці дачку ў бальніцу.

 Цяпер яго месцазнаходжанне невядомае.

«Суправадзілі яго разам з дачкой да бальніцы на аналізы і назад. Сувязь з ім знікла. Віялета паднялася дадому адна, машына стаіць ля дома», — напісала ў фэйсбуку яго жонка Таццяна.

Таксама паведамляецца пра затрыманне Юльяна Місюкевіча. Яго затрымала ДАІ за налепку «Пагоні» на багажніку. 

Затрыманыя Вольга Казановіч, Павел Якута, Аляксей Адамовіч, Ульяна Калуцкіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула