Гродзенская епархія памяняла ў сацсетках свой герб: бчб-стужку замянілі на фіялетавую

Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы змяніла ў сацыяльных сетках свой герб. Там, дзе была бел-чырвона-белая стужка, цяпер фіялетавая.

13.08.2021 / 08:57

s13.ru

10 жніўня, на афіцыйных старонках епархіі ў сацыяльных сетках памяняліся лагатыпы. Калі раней на эмблеме ўверсе была бел-чырвона-белая стужка, то цяпер яна фіялетавая. Увагу на гэта звярнуў праваслаўны святар Аляксандр Шрамко.

— На тэму рэвізіі царкоўных сімвалаў і архірэйскіх убранняў сумна жартавалі, але ж яно і пайшло па гэтым шляху, — напісаў ён у сябе ў Facebook.

Афіцыйна прадстаўнікі Гарадзенскай епархіі БПЦ не каментавалі змены.