Матэрыялы Tut.by і сацсетак прызналі экстрэмісцкімі

Экстрэмісцкімі матэрыяламі прызнаныя інфармацыйная прадукцыя TUT.BY i Zerkalo.io (саміх парталаў, а таксама акаўнтаў у Telegram, Viber, Twitter, Укантакце, Аднакласніках і TikTok), а таксама лагатыпы (лічбавыя вадзяныя знакі) TUT.BY i Zerkalo.io.

13.08.2021 / 14:57

Цяпер гэты спіс павінен быць унесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, пасля чаго распаўсюджванне любой прадукцыі TUT.BY i Zerkalo.io будзе лічыцца адміністрацыйным правапарушэннем.

Nashaniva.com