Украінцы вывезлі з Кабула грамадзян пяці краін. У тым ліку беларусаў
Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба паведамляе, што ўкраінскі самалёт эвакуяваў з аэрапорта Кабула, акрамя суайчыннікаў, грамадзян Афганістана, Беларусі, Нідэрландаў і Харватыі.
16.08.2021 / 08:05
Getty Images
Адначасова прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўдакладніў, што ўсяго эвакуяваных — 80 чалавек, з іх восем — грамадзяне Украіны.
На вываз грамадзян заходніх краін і бежанцаў-афганцаў з кабульскага аэрапорта кінутыя дзясяткі ваенна-транспартных самалётаў ЗША, дзесяць брытанскіх і чатыры канадскія транспартнікі; у найбліжэйшы час чакаецца прылёт двух нямецкіх ваенна-транспартных самалётаў, піша Бі-бі-сі.
Учора Кабул вельмі хутка — фактычна без аніводнага стрэлу — занялі талібы, што прывяло ў тым ліку і да транспартнага хаосу. Прэзідэнт краіны Ашраф Гані пакінуў Афганістан.