Сёння ноччу на Партызанскім праспекце адбылося сур’ёзнае ДТЗ. Легкавік згарэў

Кіроўца не даў рады кіраванню, наехаў на бардзюр, пасля чаго аўто ўрэзалася ў ліхтар і загарэлася.

16.08.2021 / 09:10

Кіроўца і пасажырка выбраліся з машыны самастойна, яшчэ аднаго пасажыра выцягнулі відавочцы.

У выніку ДТЗ 22-гадовая дзяўчына і 23-гадовы хлопец былі шпіталізаваныя.