Крысціна Ціманоўская ўзяла ўдзел у першых спаборніцтвах пасля невяртання — і досыць паспяхова
Крысціна Ціманоўская, якая ў выніку канфлікту з кіраўніцтвам беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Токіа перабралася ў Польшчу, у нядзелю прыняла ўдзел у спаборніцтвах імя Вецлава Маняк, што прайшлі ў Шчэціне.
16.08.2021 / 15:57
Global Look Press
Крысціна выступіла ў забегах на двух дыстанцыях — 100 і 200 метраў. Яна заняла ў гэтых забегах трэція месцы і ў выніку стала другой у двубор'і. У пратаколах спартсменка фігуруе як прадстаўнік Беларусі.
«Сёння было важна толькі вярнуцца і бегчы. Але гэта было нялёгка, таму што я не трэніравалася тры тыдні, - сказала Ціманоўская у інтэрв'ю Польскаму тэлебачанню. - Спадзяюся, я і далей змагу выступаць».