З аўторка па тэхнічных прычынах не працуе дзяржаўная рэгістрацыя ІП

Ад учора па тэхнічных прычынах не працуе дзяржаўная рэгістрацыя індывідуальных прадпрымальнікаў, у тым ліку праз адмысловы інтэрнэт-партал.

18.08.2021 / 15:05

Як паведамляюць «Мінск-Навіны», спецыялісты пакуль не могуць назваць прыкладныя тэрміны, калі адновіцца рэгістрацыя ІП.

Для атрымання інфармацыі прапануюць звяртацца па тэлефонах: (8 017) 308-23-83, (8 017) 308-23-84.

Nashaniva.com