У Беларусі будуць караць за заклікі да санкцыяў?

У праўладных СМІ ўсё часцей з’яўляюцца прапановы ўвесці адказнасць за заклікі да санкцыяў. Далучыўся і дэпутат Алег Гайдукевіч.

20.08.2021 / 13:56

«Перакананы, парламент павінен на восеньскай сесіі вырашыць гэтае пытанне. Сучасны свет — гэта гібрыдныя вайны. Адзін з элементаў гібрыднай вайны — гэта санкцыі. У дачыненні да нашай краіны яны ўведзеныя незаконна, насуперак любым міжнародным нормам», — заявіў палітык.

Адзначым, што стаўленне да санкцыяў ва ўладзе неадназначнае. Былы спікер верхняй палаты парламента і старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч сцвярджаў, што санцыі ствараюць умовы для пад’ёма нацыянальнай эканомікі.

Nashaniva.com