Галоўны доктар Мінска расказала, які аптымальны час паміж прышчэпкай ад кавіду і прышчэпкай ад грыпу

На наступным тыдні наступіць верасень, а гэта азначае, што хутка пачнецца вакцынацыя ад грыпу.

23.08.2021 / 08:51

Па словах галоўнага доктара Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святланы Ярмак, бясплатна будуць прышчапляць людзей з групы рызыкі. Гэта расійская вакцына «Грыпол Плюс».

Платна будуць прышчапляць «Грыполам Плюс» і французскай «Ваксігрып Тэтра», паведамляюць Мінск-навіны.

Вакцынацыя пачнецца ў канцы верасня.

Па словах Ярмак, паміж прышчэпкай ад каранавіруса і прышчэпкай ад грыпу павінен прайсці хаця б месяц.