Лукашэнка прыняў з дакладам начальніка Службы бяспекі

Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў з дакладам начальніка Службы бяспекі Дзмітрыя Шахраева

23.08.2021 / 15:36

Былі абмеркаваныя арганізацыйныя і кадравыя пытанні, абмяркоўваліся таксама крокі па далейшым удасканаленні працы Службы бяспекі прэзідэнта, у тым ліку «зыходзячы з вопыту леташніх падзей, а таксама актуальных выклікаў і новых пагроз», паведамляе БелТА. 

Лукашэнку паінфармавалі аб планах, якія распрацоўваюцца Службай бяспекі.

Nashaniva.com