У Кабуле невядомыя захапілі ўкраінскі самалёт для эвакуацыі — і вылецелі ў Іран

Намеснік міністра замежных спраў Яўген Енін распавёў аб эвакуацыі украінцаў з аэрапорта Кабула. Ён паведаміў, што ўкраінскі самалёт «захапілі іншыя людзі». Паводле яго слоў, невядомыя былі ўзброеныя, у тым ліку агнястрэльнай зброяй, піша РБК-Украіна.

24.08.2021 / 08:46

«У аўторак у нас фактычна скралі самалёт — ён вылецеў у Іран з невядомай групай пасажыраў на борце замест таго, каб вывезці ўкраінцаў. Нашы наступныя тры спробы па эвакуацыі грамадзян таксама не былі паспяховымі, паколькі нашым пасажырам не ўдавалася трапіць на тэрыторыю аэрапорта», — распавёў Енін.