Журналісту Андрэю Пачобуту ізноў працягнулі тэрмін у СІЗА

Ён прынцыпова адмовіўся з’язджаць з Беларусі.

25.08.2021 / 10:36

Пайшоў шосты месяц з моманту затрымання гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута. СК працягнуў тэрмін пад вартай — да 25 лістапада.

Сілавікі прапаноўвалі Андрэю з’ехаць у Польшчу, астатнія фігуранты ягонай справы на гэта пагадзіліся, але Пачобут адмовіўся, для яго прынцыпова заставацца ў Беларусі, нават ва ўмовах турмы.

Андрэя вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч.3 арт. 130 КК), яму пагражае ад 5 да 12 год зняволення. 

Панк, шахматыст, сядзеў за абразу Лукашэнкі: хто такі Андрэй Пачобут

Nashaniva.com