Прадстаўнік па справах бежанцаў ААН сустрэўся з мігрантамі. Яны заявілі, што не хочуць заставацца ў Беларусі

У сераду, 25 жніўня, прадстаўнік ААН па справах бежанцаў у Беларусі Мамо наведаў участак памежнай заставы Русакі Гродзенскай памежнай групы, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.

25.08.2021 / 18:38

Чыноўнік пагутарыў з мігрантамі, якія знаходзяцца на лініі мяжы ўжо працяглы час.

Замежнікі распавялі чыноўніку, чаму яны хочуць трапіць у краіны Еўропы.

Мігранты адкрыта заявілі пра тое, што не хочуць заставацца ў Беларусі і звяртацца па абарону ў нашай краіне, яны хочуць трапіць у ЕС.

Сцвярджаецца, што мігранты вельмі абураныя тым фактам, што польскія вайскоўцы не дапускаюць да іх прадстаўнікоў еўрапейскіх СМІ і праваабарончых арганізацый.

Nashaniva.com