Eўра сёння падаражэў на паўтары капейкі

На таргах 26 жніўня еўра падаражэў на 1,61 капейкі да 2,9593 беларускага.

26.08.2021 / 13:02

Еўрапейская валюта даражэе трэці дзень запар.

Даляр вырас на 0,79 капейкі да 2,5137.

Расійскі рубель сёння зусім крыху патаннеў, на 0,02 капейкі да 3,3988 беларускага за 100 адзінак.

Nashaniva.com