У Мядзельскім раёне ў возеры патануў ксёндз

Трагедыя здарылася ў сераду днём. У возеры Рудакова каля вёскі Валочак, што пад Мядзелам, патануў 57-гадовы ксёндз.

26.08.2021 / 13:54

«Я ведаю, што ў гэты дзень, 25 жніўня, ён накіраваўся да возера і папрасіў другога ксяндза праз некаторы час яго забраць. Калі той прыехаў на месца, выявіў на беразе толькі рэчы свайго таварыша», — распавёў kraj.by начальнік выратавальнай станцыі «Мядзел» Дзмітрый Дамшэль.

Размова, відаць, ідзе аб пробашчы парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі, айцы Бэрнардзе Радзіку, які належаў да супольнасці айцоў кармэлітаў босых у Беларусі.

Бэрнард Радзік нарадзіўся 21 лютага 1964 года ў Польшчы. Пасля прыняцця святарскага сану з 1990-га служыў у Беларусі ў парафіях у Гудагаі, Дайлідках, Солах, Градаўшчыне (Гродзеншчына), Брэсце, Нарачы і Мядзелі.

Развітанне з ім пройдзе 31 жніўня ў Нарачы і Мядзелі.

Nashaniva.com