Белапанаўцаў Ірыну Леўшыну і Дзмітрыя Наважылава перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Дырэктарку і галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і былога дырэктара агенцтва Дзмітрыя Наважылава перавялі з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску.

29.08.2021 / 13:51

Жонка Наважылава паведаміла, што 28 жніўня ў «Валадарцы» ў яе прынялі перадачу для мужа. Дачка Леўшынай мяркуе, што яе маці таксама знаходзіцца на Валадарскага, бо скончыліся 10 дзён, пасля чаго Наважылаву і Леўшынай павінны былі абраць меру стрымання або вызваліць, паведамляе @euroradio.

Леўшына і Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня. Таксама 18 жніўня была затрыманая бухгалтарка БелаПАН Кацярына Боева. Раніцай 28 жніўня яе выпусцілі на волю пад абавязальніцтва пра яўку.

Белапанаўцаў падазраюць у нясплаце падаткаў. А затрымлівалі нібыта за беспарадкі