Ураган «Іда» прыйшоў у Луізіяну, мільён чалавек засталіся без электрычнасці

«Іда» па сіле такая ж, як і «Катрына», ад якой 16 гадоў таму загінулі амаль 2 тысячы чалавек, але меншая і рухаецца па іншай траекторыі.

30.08.2021 / 08:08

nola.com

Нацыянальны цэнтр ЗША па сачэнні за ўраганамі паведаміў, што ёсць верагоднасць «катастрафічнай шкоды». Губернатар Луізіяны Джон Бэл Эдвардс заявіў, што гэты ўраган стане «вялікім выпрабаваннем»

Паводле апошніх звестак, без электраэнергіі засталіся 980 434 амерыканцаў, абясточаны таксама найбуйнейшы горад штата Новы Арлеан. У выніку ўдару стыхіі загінуў адзін чалавек.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн распарадзіўся даць федэральную дапамогу пацярпелым, пра гэта паведаміў Белы дом. Федэральныя сродкі будуць прадастаўлены грамадзянам на аднаўленне пасля бедства, у тым ліку на часовае жыллё і рамонт дамоў.

Nashaniva.com