CNN: дзевяць чалавек загінулі пры ракетным удары ЗША ў Кабуле

Дзевяць чалавек загінулі ў выніку ракетнага ўдару ЗША ў Кабуле ў нядзелю, усе яны былі членамі адной сям'і.

30.08.2021 / 08:59

Пра гэта са спасылкай на сваяка загінулых паведаміў тэлеканал CNN. Па яго звестках, сярод ахвяр былі шасцёра дзяцей, самым малодшым было па два гады.

Амерыканскія сілы ў нядзелю нанеслі ўдар з беспілотніка, знішчыўшы ў Кабуле аўтамабіль з выбухоўкай, з дапамогай якога мелі намер здзейсніць тэракт баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава ў Харасані», якая з'яўляецца адгалінаваннем Ісламскай дзяржавы.

У выніку атакі былі знішчаныя два транспартных сродкі і часткова разбураны жылы дом.

Nashaniva.com