Праваабаронца Леанід Судаленка адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні

Як і шмат хто з палітвязняў, ён атрымаў ліст пра гэта ад Юрыя Васкрасенскага.

30.08.2021 / 09:42

«Ён прапаноўваў да 31 жніўня пакаянную напісаць. Я пакуль абраў суд. Ён жа даверанасці ад таго, хто мілуе, не прыклаў. А раптам правакатар», — напісаў Леанід у лісце на волю, паведаміла Еўрарадыё

Суд па справе супраць  Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы, Марыі Тарасенка пачнецца ўжо 3 верасня. 

Nashaniva.com