Год таму прайшоў трэці вялікі марш у Мінску. З таго дня пачаліся масавыя затрыманні на акцыях
Год таму, 30 жніўня 2020 года, прайшоў трэці вялікі мірны марш у Мінску і рэгіёнах.
30.08.2021 / 10:03
На гэты раз сілавікі не толькі ачапілі Стэлу і заблакавалі праспект Пераможцаў у раёне Палаца незалежнасці, але і спрабавалі разбіць калону, перакрываючы праспект Незалежнасці.
Але ў выніку людзям далі аб’яднацца і людское мора дайшло да рэзідэнцыі Лукашэнкі, які ў той дзень адзначаў 66-годдзе. Пратэстоўцы да агароджы палаца прынеслі «падарункі»: пахавальныя вянкі, плакаты, тапкі і нават вялікага кардоннага таракана.
З таго дня на нядзельных акцыях пачаліся масавыя затрыманні. 30 жніўня затрымалі як мінімум 132 чалавекі.