У Ашмянах 69-гадовая веласіпедыстка рэзка затармазіла перад машынай і атрымала траўму галавы і зламаную ключыцу

Здарэнне адбылося раніцай у нядзелю.

30.08.2021 / 10:31

38-гадовая жанчына на рулём «Мазды» развярнулася на дарозе і паехала заднім ходам, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці.

69-гадовая пенсіянерка, якая ехала на ровары па дарозе, рэзка затармазіла і ўпала. У выніку ў жанчыны закрытая ЧМТ і пералом ключыцы, яе шпіталізавалі.

Nashaniva.com