Знаходжанне ў Расіі беларускага стэндап-коміка Ідрака Мірзалізадэ прызнана пажыццёва непажаданым
Міністэрства ўнутраных спраў Расіі прызнала непажаданым знаходжанне ў Расеі беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ. Як паведамляецца на сайце ведамства, уезд у Расійскую Федэрацыю яму забаронены пажыццёва.
30.08.2021 / 12:53
«У сваім публічным выступе Ідрак Мірзалізадэ дапусціў выразы, якія распальваюць нянавісць і варожасць у адносінах да асоб рускай нацыянальнасці, што прыніжаюць іх чалавечую годнасць. У сувязі з гэтым яго знаходжанне на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі прызнана пагрозлівым грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам іншых асоб», — гаворыцца ў паведамленні МУС.
У жніўні Ідрак адбыў 10 сутак па артыкуле аб распальванні міжнацыянальнай варожасці. Прычынай стаў выступ Мірзалізадэ ў праграме «Разгоны» у сакавіку, падчас якога ён пажартаваў пра рускіх арандатараў кватэр.
У Ідрака беларускае грамадзянства, ён нарадзіўся ў Азербайджане, але вырас і скончыў універсітэт у Беларусі, пасля чаго з'ехаў у Маскву.
Як паведаміў калега і сябра Ідрак Артур Чапаран, пасля вызвалення Мірзалізадэ быў падаўлены і не ішоў на кантакт.
Чапаран распавёў, што некалькі дзён таму комік з'ехаў на радзіму ў Беларусь і з 28 жніўня перастаў адказваць на тэлефанаванні.