У Брэсце абвясцілі прысуды шостай партыі па «справе карагода»: хімія і хатняя хімія
Суддзя Дзмітрый Куроўскі абвясціў сёння прысуды шостай партыі абвінавачаных па «справе карагода» (падзей у Брэсце 13 верасня 2020 года). З 14 абвінавачаных чатыры ўтрымліваліся да суда пад вартай — іх вызвалілі ў зале суда.
30.08.2021 / 12:55
Таксама на гэтым працэсе разглядалі справу супраць трох чалавек за пашкоджанне двух камер Белтэлекама і нанясенне «цынічных надпісаў» па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства).
— Кацярына Бровач, Юрый Сацюк — паўтара года «хатняй хіміі»;
— Глеб Нікановіч, Ігар Сямыкін, Ілля Ягораў, Арцём Тарасюк, Аляксандр Жук, Сяргей Канановіч і экс-вядоўца БТ-4 Канстанцін Свідуновіч — паўтара года «хіміі»;
— пенсіянер Віктар Атрошка, Таццяна Рагачоўская — два гады «хатняй хіміі»;
— Арцём Ласкі — два гады хіміі»;
— Ігар Вінакураў, палітвязень Ілля Егораў — два з паловай гады «хіміі»;
— Данііл Дзіткоўскі — два гады «хіміі».
Па «справе карагодаў» асуджаныя ўжо 83 чалавекі, некаторых адправілі ў калоніі.