Справа айцішнікаў PandaDoc спыненая, бо фігуранты сплацілі ўрон і кампенсацыю

Генеральная пракуратура паведаміла, на якой падставе спынены крымінальны пераслед фігурантаў справы PandaDoc. Апошнім на свабоду выйшаў топ-менеджар Віктар Куўшчынаў, якога амаль год трымалі ў СІЗА. Іншыя фігуранты былі вызваленыя неўзабаве пасля сустрэчы Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ. Справа была спыненая ў сувязі з добраахвотнай выплатай шкоды і кампенсацыі — больш як 77 рублёў. 

30.08.2021 / 13:41

Паводле пракуратуры, кампанія падала непраўдзівыя звесткі аб падатках, у бюджэт не паступіла каля 38 тысяч рублёў. Справу завялі за махлярства.

Нагадаем, пытанні да PandaDoc узніклі пасля таго, як заснавальнік кампаніі Мікіта Мікада абвясціў, што гатовы дапамагаць з навучаннем і працаўладкаваннем сілавікам, якія адмовяцца выконваць злачынныя загады і пяройдуць на бок народа. Лукашэнка публічна крытыкаваў Мікада, заяўляў, што ў ЗША, дзе той жыве, за такое яго б даўно арыштавалі. 

Па падобнай схеме — сплата ўрону і 100% ад гэтай сумы ў якасці кампенсацыі — выйшлі і фігуранты справы «Прэс-Клуба». Праўда, ім па патрабаванні следства яшчэ давялося напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Ці патрабавалі таго ж ад айцішнікаў, Генпракуратура не паведамляе. 

Nashaniva.com