Былога АМАПаўца затрымалі за ўдзел у «беспарадках» 9-11 жніўня мінулага года на Стэле

На Валадарцы ўтрымліваецца 40-гадовы экс-супрацоўнік АМАПа Максім Клімовіч. Ён звольніўся ў 2012 годзе, паведамляе «Вясна».

30.08.2021 / 14:26

Гэтым летам ён з'ехаў жыць у Польшчу, але вымушаны быў вярнуцца. Праз некалькі дзён пасля вяртання 17 жніўня яго затрымалі дома ў аграгарадку Хацежына.

Ператрус праводзіўся па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак), але па якім артыкуле яму выставілі абвінавачванне, пакуль невядома. 

У Максіма дома жонка і трое дзяцей.

Nashaniva.com