Міністр Лаўроў: Нападкі на асобу Сталіна з'яўляюцца часткай атакі на вынікі Другой сусветнай вайны

Пра гэта заявіў у панядзелак міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны ў Валгаградзе, піша ТАСС.

30.08.2021 / 15:00

ТАСС

Ён падкрэсліў, што ажыццяўляемыя звонку нападкі на гістарычнае мінулае Расіі нацэлены не толькі на тое, каб перапісаць гісторыю, але і палітычна аслабіць РФ.

«[Вы згадалі] Іосіфа Сталіна, які <…> усімі працэсамі павінен быў кіраваць. Я абсалютна згодны з тым, што гісторыю нельга чапаць. Дарэчы, нападкі на Сталіна як на галоўнага злыдня, звальванне ў адну кучу ўсяго, што ён зрабіў у даваенны час, падчас, пасля вайны — гэта ж таксама частка той самай атакі на наша мінулае, на вынікі Другой сусветнай вайны», — сказаў міністр.

Nashaniva.com