У крымінальнай справе аб смерці супрацоўніка музея Купалы ў Мінску падазраваныя — двое мужчын

У рамках крымінальнай справы, распачатай пасля смерці 67-гадовага супрацоўніка музея Купалы ў Мінску, у якасці падазраваных прыцягнутыя двое работнікаў спецыялізаванага прадпрыемства, паведамілі ў Следчым камітэце.

30.08.2021 / 17:23

Нагадаем, супрацоўнік музея памёр 5 жніўня ў выніку атручвання вуглякіслым газам. Выкід гэтага рэчыва адбыўся падчас праверкі сістэмы газавага пажаратушэння на цокальным паверсе будынка.

Да трагедыі прывяло парушэнне патрабаванняў правілаў тэхнікі бяспекі, дапушчанае 33-гадовым інжынерам і 34-гадовым начальнікам участка тэхнічнага абслугоўвання спецыялізаванага прадпрыемства. Работнікі дапусцілі парушэнне патрабаванняў як сваіх службовых інструкцый, так і нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі.

Nashaniva.com