У цэнтры Гомеля паваліліся дрэва і слуп, пацярпелі тры аўтамабілі
30.08.2021 / 20:38
Інцыдэнт адбыўся на скрыжаванні вуліцы Сялянскай і Інтэрнацыянальнага праезду.
Пашкоджаныя адразу тры машыны. Пра гэта пішуць відавочцы ў «Аўта Гомель».
Вецер паваліў дрэва, а яно зачапіла драты і зламала ліхтарны слуп.