Cяргей Ціханоўскі напісаў, што ніхто з фігурантаў яго справы не пісаў прашэнне аб памілаванні

У гомельскім СІЗА з 24 чэрвеня ідзе закрыты суд над палітвязнямі Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, Дзмітрыем Паповым і Арцёмам Сакавым.

01.09.2021 / 14:04

У лісце, копія якога ёсць у БелаПАН, Ціханоўскі выказаў здагадку, што суд будзе доўжыцца яшчэ «пару месяцаў»: «Хаджу ў суды. Яны яшчэ пару месяцаў будуць, потым апеляцыя, і месяцы праз тры — у калонію. Зразумела, што мне дадуць нямала».

«У нас ва ўсіх настрой пазітыўны, духам бадзёрыя. Колькі нас ні схілялі напісаць памілаванне — ніхто нават пра гэта не думаў, віны за намі няма ніякай», — адзначыў палітвязень.

Nashaniva.com