Пенсіянерку з Брэста Алену Гнаўк пакаралі 3 гадамі «хатняй хіміі», у яе ўжо ёсць такі тэрмін

Абвясцілі прысуд па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) супраць 64-гадовай брэсцкай актывісткі Алены Гнаўк. У пачатку траўня гэтага года яе асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па «справе карагодаў», яна ўжо адбывае пакаранне.

03.09.2021 / 15:44

Па словах пенсіянеркі, на разглядзе «справы карагодаў» яна некарэктна выказалася наконт Аляксандра Лукашэнкі і яго перамогі на выбарах.

Алена Гнаўк не прызнала віны на судзе. Яна здымала на відэа абвяшчэнне ўласнага прысуду, за гэта яе пасля заканчэння пасяджэння затрымалі.

Nashaniva.com