Талібы абвясцілі пра поўны захоп правінцыі Панджшэр — апошняга аплоту супраціву

Прадстаўнік руху «Талібан» Забіула Муджахід абвясціў, што талібы цалкам захапілі правінцыю Панджшэр, у якой дзейнічаў афганскі супраціў.

06.09.2021 / 08:07

Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter-акаўнце.

Па яго словах, апошнія намаганні талібаў па бяспецы ў Афганістане прынеслі вынікі і яны ўсталявалі поўны кантроль над рэгіёнам, які быў «апошняй апорай ворагаў-наёмнікаў».

Муджахід таксама адзначыў, што адны паўстанцы былі разгромленыя ў баях, а іншыя збеглі. Пры гэтым прадстаўнік «Талібана» запэўніў, што жыхароў Панджшэра не будуць прыгнятаць.

Nashaniva.com