На трасе М-1 аўтамабіль сутыкнуўся з ласём. Кіроўца загінуў

Здарэнне адбылося непадалёк ад Брэста. На 44-м кіламетры на праезную частку раптоўна выскачыў лось.

06.09.2021 / 11:58

Фота Брэсцкай міліцыі

Ад атрыманых траўмаў 51-гадовы кіроўца загінуў на месцы, паведамляе брэсцкая міліцыя.

Жывёла загінула таксама.

Варта зазначыць, што апошнім часам пачасціліся выпадкі, калі ласі выходзяць на дарогу.

Nashaniva.com