Поўны курс вакцынацыі ад кавіду прайшлі ўжо больш за мільён беларусаў

06.09.2021 / 19:33

У Беларусі звыш 1,7 млн чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, а цалкам прышчапіліся ад каранавіруснай інфекцыі больш за 1,04 млн, інфармуе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

У сталіцы поўны курс вакцынацыі прайшлі больш за 320,5 тысячы чалавек. У Мінскай вобласці такіх больш за 169,1 тысячы. У Гомельскай вобласці цалкам прышчэпленыя ўжо звыш 248,8 тысячы жыхароў, у Брэсцкай — больш за 173,8 тысячы, у Магілёўскай — больш за 156,8 тысячы, у Віцебскай — больш за 151,8 тысячы, у Гродзенскай — больш за 141,4 тысячы.

Nashaniva.com