Cупрацоўнікаў культцэнтра «Корпус» пакаралі суткамі за непадпарадкаванне міліцыянерам

06.09.2021 / 19:57

Cёння ў судзе Савецкага раёна Мінска адбыліся суды над затрыманымі 2 верасня супрацоўнікамі культцэнтра «Корпус». На дырэктара Аляксандра Багданава, сцэнографа Максіма Крука і арганізатарку культурных імпрэзаў Лізавету Неўмяржыцкую ў Савецкім РУУСе склалі пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, пішуць праваабаронцы.

Іх справы пачалі разглядаць 3 верасня, але суд адправіў іх на дапрацоўку. У выніку сёння Аляксандра Багданава і Максіма Крука арыштавалі на 10 сутак, а Лізавету Неўмяржыцкую — на 8 сутак.