Філосафа Уладзіміра Мацкевіча прызналі схільным да экстрэмізму

Філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, які знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, прызналі схільным да экстрэмізму.

07.09.2021 / 08:35

Прычым сядзіць ён у камеры адзін. Пра гэта гаворыцца на старонцы, прысвечанай яму ў фэйсбуку.

Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня, калі да яго прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі КДБ.

Мацкевіча абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) і пакінулі пад вартай.