Адвакатка Ціханоўскага: Працэс скончыцца няхутка
Адвакатка Наталля Мацкевіч лічыць, што судовы працэс па справе Ціханоўскага скончыцца няхутка. Разам з ім судзяць Статкевіча, Лосіка.
07.09.2021 / 09:51
«Дзесяць з паловай тыдняў працягваецца судовы працэс над Ціханоўскім і інш. І скончыцца, як відаць, няхутка. Пытаюцца: ці ёсць яшчэ сілы? — Ёсць. У гэтым пакоі СІЗА-3 выпрацоўваецца столькі энергіі, што можна было б падключыць невялікую электрастанцыю і генерыраваць святло», — напісала Наталля Мацкевіч у сваім фэйсбуку.
Нагадаем, што разам з Сяргеем Ціханоўскім у Гомелі судзяць Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Арцёма Сакава, Уладзіміра Цыгановіча, Дзмітрыя Папова. Суд пачаўся 24 чэрвеня і праходзіць у закрытым рэжыме.