Ліквідавалі грамадскае аб'яднанне «Перспектыва», якое абараняла прадпрымальнікаў

07.09.2021 / 17:27

Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскае аб'яднанне «Перспектыва», якое адстойвала інтарэсы індывідуальных прадпрымальнікаў. Пазоў аб ліквідацыі падаў Мінюст, паведаміў кіраўнік «Перспектывы» Анатоль Шумчанка.

У ліпені быў заблакаваны разліковы рахунак «Перспектывы». Яго не разблакавалі да гэтага часу.

Nashaniva.com