Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры выйшла ў паўфінал US Open

У чвэрцьфінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе другая ракетка свету сёння ноччу выйграла ў Барбары Крэйчыкавай з Чэхіі 6:1, 6:4.

08.09.2021 / 07:57

usopen.org

Раней Арына не праходзіла на турніры далей за 1/8 фіналу.

У паўфінале Сабаленка сыграе з Лейлай Фернандэс з Канады, у якой 73-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Nashaniva.com