У Расіі міністр па надзвычайных сітуацыях загінуў на вучэннях, ратуючы чалавека
Кіраўнік МНС Расіі Яўген Зінічаў трагічна загінуў пры выкананні службовага абавязку, ратуючы жыццё чалавека, паведаміла ведамства.
08.09.2021 / 12:48
Фота МНС Расіі
«МНС Расіі з жалем паведамляе, што Яўген Зінічаў трагічна загінуў пры выкананні службовага абавязку, знаходзячыся на міжведамасных вучэннях па абароне ад надзвычайных сітуацый арктычнай зоны, ратуючы жыццё чалавека», — сказалі ў Міністэрстве.
Зінічаву было 55 гадоў.
РБК паведаміла, што Яўген Зінічаў загінуў, калі паспрабаваў утрымаць члена здымачнай групы, які паслізнуўся падчас ведамаснай здымкі для навучальнага фільма МНС. Супрацоўнік здымачнай групы таксама загінуў.